Фотафакт. У Кіеве прайшоў марш памяці Міхася Жызнеўскага
Беларускі актывіст загінуў у разгар Рэвалюцыі годнасці ў студзені 2014 года.
26 студзеня ў Кіеве прайшоў марш памяці беларуса Міхася Жызнеўскага. Акцыю зладзілі пад лозунгамі «За нашу і вашу свабоду», «Памятай пра загіблых – памятай пра жывых».
У маршы ўзялі ўдзел дзясяткі беларусаў і ўкраінцаў. Яны нагадалі пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны. На сёння больш за 70 беларусаў загінулі ў баях з акупантамі.
Удзельнікі марша неслі партрэты Жызнеўскага і загінулых на вайне беларусаў — Міраслава Лазоўскага, Эдуарда Лобава, Марыі Зайцавай ды іншых.
Міхась Жызнеўскі загінуў раніцай 22 студзеня 2014-га ад смяротнага агнястрэльнага ранення. Ён стаў адной з першых ахвяраў Рэвалюцыі годнасці.
Расследванне абставінаў ягонага забойства працягваецца. У Львове можа з’явіцца помнік у гонар беларуса.
Читайте еще
Избранное