«Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей»
Сабралі першыя рэакцыі на вызваленне журналіста Андрэя Кузнечыка і актывісткі Алены Маўшук.
Стывэн Капус, прэзідэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода: «Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей. Пасьля больш чым трох гадоў разлукі, гэтая сям’я зноў разам, дзякуючы прэзыдэнту Трампу. Мы таксама ўдзячныя дзяржсакратару Рубіё і ягонай камандзе, і літоўскаму ўраду за іх падтрымку. Мы захоўваем надзею, што наш журналіст Ігар Лосік таксама будзе вызвалены, і спадзяемся на далейшае лідэрства і кіраўніцтва адміністрацыі Трампа».
Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік BYSOL: «Вельмі рады вызваленню трох палонных рэжыма! Вялікі дзякуй усім, хто паўдзельнічаў у гэтым вызваленні.
Чакаем на волі ўсіх!».
Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні БАЖ: «Журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык на волі пасля трох гадоў за кратамі. Дзякуй умяшальніцтву ЗША. За кратамі яшчэ 40 калег. Свабоду!».
Читайте еще
Избранное